Марафон-спаборніцтва паміж робатамі і людзьмі
24.01.2025

👾 У Кітаі пройдзе марафон, у якім робаты будуць спаборнічаць з людзьмі
Марафон пройдзе ў красавіку ў Пекінскім раёне Дасін. У забегу даўжынёй 21 кіламетр прымуць удзел 12 тысяч чалавек і робаты з 20 кампаній.
🦾 Прыняць удзел у забегу могуць робаты, падобныя на людзей. У іх павінна быць механічная структура, іх рост не павінен перавышаць двух метраў.
Арганізатары зрабілі акцэнт на адлегласці ад тазасцегнавага сустава да падэшвы ступні робатаў: яна не павінна быць менш за 45 сантыметраў.
Удзельнічаць у марафоне могуць як цалкам аўтаномныя, так і дыстанцыйна кіраваныя робаты.