ТАА “НЬЮЛЭНД тэхноладжы” – беларускі распрацоўшчык, вытворца праграмнага забеспячэння і абсталявання, сістэмны інтэгратар рашэння для Інтэрнэту рэчаў (IoT), сістэм маніторынгу і кіравання выдаленымі аб’ектамі, білінгавых сістэм, сістэм аўтаматызацыі бізнес-працэсаў.
Мэтай кампаніі з’яўляюцца распрацоўка, вытворчасць і ўкараненне сучасных апаратна-праграмных комплексаў з выкарыстаннем тэхналогій IoT, 4G/5G, AI, BigData і воблачных вылічэнняў, якія адпавядаюць патрэбам бізнесу і дзяржавы.
Больш чым за 27 гадоў працы мы атрымалі давер кліентаў з 6 краін свету і больш за 10 мільёнаў абанентаў.
Распрацоўкі:
- праграмная IoT-платформа “Абсалют: SmartCloud” з элементамі штучнага інтэлекту і прылады (датчыкі, кантролеры) для рэалізацыі smart праектаў – разумны горад / вёска / будынак / установа / прадпрыемства / дом;
- праграмны модуль відэааналітыкі “Абсалют: Zrok” на аснове штучнага інтэлекту;
- апаратна-праграмныя комплексы маніторынгу, кантролю і кіравання выдаленымі аб’ектамі і інжынернымі сістэмамі;
- рашэнні для аператараў сувязі: канвергентная аўтаматызаваная сістэма разлікаў, білінгавыя сістэмы разлікаў, адзіны кабінет абанентаў сувязі;
- платформа для кіравання заяўкамі, зваротамі, сэрвіснымі працэсамі “Абсалют: SmartDesk” з базай ведаў;
- CRM для кампаній якія аказваюць паслугі, сэрвісных цэнтраў, “Абсалют: Service”.
Рэалізаваныя праекты:
- Праект «Разумны Квартал г. Орша 2022” (сумесна з РУП “Белтэлекам”, у рамках мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Лічбавае развіццё Беларусі” на 2021-2025 гады). Прадэманстравана практычная рэалізацыя Разумнага Горада на базе платформы “Абсалют: SmartCloud”.
- Маніторынг напоўненасці кантэйнераў для смецця і аптымізацыя вывазу смецця (сістэма «Абсалют: SmartBIN») на аб’ектах ДГУВП «Спецаўтагаспадарка» (г. Гродна) і ў квартале «Мінск-Мір» (г. Мінск). Сістэма “Абсалют: SmartBIN” уяўляе сабой праграмна-апаратны комплекс, які складаецца з датчыкаў уласнай распрацоўкі SmartBIN і праграмнай платформы “Абсалют:SmartCloud” (web-версія і мабільнае прыкладанне). Штучны інтэлект дапамагае ажыццяўляць аналіз даных з датчыкаў без абмежавання па колькасці, фармаваць шляхавыя лісты з улікам тыпу смецця, аб’ёмаў смеццявозаў і ступені сціску смецця пры транспартаванні.
- Маніторынг інжынернай інфраструктуры аддаленых аб’ектаў. На аснове платформы “Абсалют: SmartCloud” і кантролераў SmartSite, SmartCom і SmartBase быў арганізаваны маніторынг базавых станцый аператараў мабільнай электрасувязі ў 6 краінах свету.
- Маніторынг цэнтраў апрацоўкі даных для РУП “Нацыянальны цэнтр абмену трафікам”.
- Маніторынг месцазнаходжання чыгуначных чаравікаў “Абсалют: SmartTrace” быў выкананы пілотна для Віцебскага аддзялення БЧ.Распрацоўкі ТАА “НЬЮЛЭНД тэхнладжы” выкарыстоўваюцца для навучання будучых спецыялістаў сувязі ў навукова-адукацыйным цэнтры “Разумны горад” (Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі).
