Новая версія Bluetooth
22.09.2024
Выйшла версія Bluetooth 6.0, і яна мяняе ўсё⠀
Зараз тэхналогія ўмее вызначаць адлегласць да прылад з дакладнасцю да сантыметра – гэта дапаможа, напрыклад, лепш знаходзіць страчаныя рэчы. Сама сувязь стала больш надзейнай, хуткай і разумнай. Гэта асабліва важна для навушнікаў і іншых аўдыяпрылад, дзе важная мінімальная затрымка і эканомія зараду батарэі.⠀
Зараз з павелічэннем колькасці прылад, якія падтрымліваюць Bluetooth, уключаючы аўтамабільныя сістэмы і смарт-прыкладанні, ШІ можа выкарыстоўваць даныя, атрыманыя праз Bluetooth 6.0, для больш эфектыўнай апрацоўкі і аналізу.