💣 OpenAI зноў прадставіў новыя мадэлі: o1-preview і o1-mini.
У іх аснову паклалі Strawberry – першую мадэль, якая “думае” як чалавек. Кантэкстнае акно мадэлі – 128.000 токенаў, а веды – да кастрычніка 2023 года.
Напрыклад, GPT-4o рашаў правільна 13% матэматычных задач з міжнароднай алімпіяды, o1 рашае 83% задач.
🪐 o1 знаходзіцца на ранняй стадыі свайго існавання і пакуль не працуе з дакументамі і не падтрымлівае мультымадальны ўвод.
OpenAI робіць акцэнт, што для большасці паўсядзённых задач ChatGPT усё яшчэ выдатнае рашэнне, а o1 больш падыходзіць для навукоўцаў і даследчыкаў.
🌟 Мадэль даступная для платных падпісчыкаў, а таксама па API. У будучыні плануюць даць доступ да o1-mini для ўсіх бясплатных карыстальнікаў.