
🪫 ЗША, Вялікабрытанія і ЕС падпішуць першую міжнародную дамову аб ШІ.
Канвенцыя аб ШІ, якая распрацоўвалася на працягу многіх гадоў і была прынята ў траўні пасля абмеркаванняў паміж 57 краінамі, разглядае рызыкі, якія можа выклікаць ШІ, адначасова спрыяючы адказным інавацыям.
🦾 Першы юрыдычна абавязковы міжнародны дагавор па ШІ ужо адкрыты для падпісання краінамі, якія вялі перамовы, у тым ліку членамі Еўрапейскага саюза, ЗША і Вялікабрытаніяй.
“Гэтая Канвенцыя з’яўляецца важным крокам да таго, каб забяспечыць выкарыстанне новых тэхналогій без падрыву нашых самых старажытных каштоўнасцяў, такіх як Правы чалавека і вяршэнства закона”, – гаворыцца ў заяве міністра юстыцыі Вялікабрытаніі Шабаны Махмуд.