Універсальны галасавы асістэнт
17.06.2024

Каманда беларускіх распрацоўшчыкаў прадстаўляе беларускамоўных галасавых памочнікаў на базе інтэрактыўнай платформы Voice AI-assistant.
Кожны АІ-памочнік выкарыстоўвае методыкі апрацоўкі натуральнай мовы (NLP), тэхналогіі распазнавання і сінтэзу маўлення, машыннага навучання, дыялогавыя сістэмы і іншыя алгарытмы для ажыццяўлення камунікацыі з карыстальнікам, каб разумець пытанні, шукаць адпаведную інфармацыю і генерыраваць рэлевантныя адказы.
Асістэнты прадстаўлены на трох платформах: Web, Android, iOS — і таксама ў фармаце чат-ботаў для “Тэлеграма”. Усе яны бясплатныя для выкарыстання. На афіцыйным сайце наведвальнік можа абраць зручную версію і выкарыстоўваць яе без абмежаванняў.